ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Данеўская, Ірына. Багуслаў Радзівіл. Генерал Караля



Данеўская, Ірына. Багуслаў Радзівіл. Генерал Караля:  [раман]: з украінскай /  Ірына Данеўская. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2020. – 582 с. 

ЦБ КХ,   ЦБ АБ,  Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08, Ф9,  Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС     

У гістарычным рамане-эпапеі «Багуслаў Радзівіл. Генерал караля» апісваюцца крывавыя падзеі 1648—1655 гадоў, калі ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія і малдаўскія землі ахапілі шматлікія збройныя канфлікты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Патоп».

Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
 

Данеўская, Ірына. Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага



Данеўская, Ірына. Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага :  [раман] : пераклад з украінскай /  Ірына Данеўская. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2018. - 684 с.

ЦБ КХ,   ЦБ АБ,  Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08, Ф9,  Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС     

«Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» — гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.
 

Масляніцына, Ірына Аляксандраўна. Легендарныя героі беларускай гісторыі XI-XIX стст.


Масляніцына, Ірына Аляксандраўна. Легендарныя героі беларускай гісторыі XI-XIX стст. :  гістарычныя нарысы / Ірына Масляніцына, Мікалай Багадзяж. -  Мінск:  Звязда, 2020. – 336 с. : іл.

ЦБ КХ,  ЦБ АБ,  Ф01, Ф02, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС 

Кніга Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа "Легендарныя героі беларускай гісторыі. ХІ-ХІХ" распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых баларусаў пра беларускую гісторыю.

Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц - усё гэта чакае на старонках кнігі цікаўнага чытача.
 

Гары, Рамэн. Абяцанне на досвітку

 

Гары, Рамэн. Абяцанне на досвітку:  раман: пераклад з французскай /  Рамэн Гары. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2019. - 328 с.

ЦБ АБ,  Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08,  Ф09,  Ф10,  Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС

Рамэн Гары згадвае сваё дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас Другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы ейны сын будзе французскім амбасадарам, кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся.
 

Марціновіч, Віктар Валер'евіч. Мова


Марціновіч, Віктар Валер'евіч. Мова:  [раман] / Віктар Марціновіч. -  Мінск:  Кнігазбор, 2019. -  272 с. - (Будзьма беларусамі!). 

ЦБ АБ,   Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06, Ф07, Ф08,  Ф09,  Ф10,  Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС    

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі?
 

Вішнеўскі, Януш Леон. Канец адзіноты



Вішнеўскі, Януш Леон. Канец адзіноты:  раман /  Януш Леон Вішнеўскі. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2020. - 460 с.   

ЦБ АБ,  Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08,  Ф09,  Ф10,  Ф11, Ф12, Ф13, Ф13 Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС       

Галоўныя героі рамана  Януша Леона Вішнеўскага — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але Іх  нечакана аб’ядноўвае адна кніга, дзіўным чынам звязаная з жыццём рэальных людзей. Надзя пачынае амаль дэтэктыўнае расследаванне і спрабуе разабрацца ў таямніцах, якія ў рэшце рэшт прыводзяць яе да падзей дваццацігадовай даўніны.
 

Сапкоўскі, Анджэй. Вядзьмар



Сапкоўскі, Анджэй. Вядзьмар /  Анджэй Сапкоўскі. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2019. – 344 с. 

ЦБ КХ,   ЦБ АБ, Ф01,  Ф07,  Ф10,  Ф11,  Ф14,  Ф17,  Ф18,  Ф19

«Апошняе жаданне» - першая кніга з цыкла «Вядзьмар» славутага польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.. Вы пазнаёміцеся з майстрам мяча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі. У гэтым наканаванне ведзьмара - ахоўваць спакой чароўных краін ад злых сіл. Вы апыняцеся ў свеце, населеным эльфамі і гномамі, ваўкалакамі і цмокамі, і, зразумела, звычайнымі людзьмі - з усімі іх жарсцямі, заганамі і цнотамі.
 

Жадан, Сяргій Віктаравіч. Інтэрнат

 

Жадан, Сяргій Віктаравіч. Інтэрнат: раман: пераклад з украінскай /  Сяргій Жадан. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2019. – 754 с.

ЦБ КХ, ЦБАБ,    Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04, Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08,  Ф09,  Ф10,  Ф11,  Ф12, Ф13 Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС   

Малады настаўнік Паша плануе перавезці пляменніка дамоў са школы-інтэрната на другім канцы горада. Ён падзелены паміж двума бакамі збройнага канфлікту. Школа, у якой застаўся хлопчык, трапіла пад абстрэл – у ёй ужо небяспечна. Вяртанне дахаты ператвараецца ў жорсткае выпрабаванне.

Сусветна вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан з неверагодным эмацыянальным напружаннем у сваім творы апісвае, як знаёмае асяроддзе за кароткі час ператвараецца ў жудасную апакаліптычную карціну. Гэта – гісторыя пра няскораных людзей, якія супрацьстаяць страху і разбурэнню.       
 

Бонда, Катажына. Акулярнік

 

Бонда, Катажына. Акулярнік: [раман] / Катажына Бонда. -  Мінск:  А. М. Янушкевіч, 2019. – 754 с.    

ЦБ АБ, Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф09,  Ф10,  Ф11,  Ф12, Ф13 Ц, Ф14,  Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22   

Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы. На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмэна яна становіцца сведкай знікнення нявесты. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць знаходзіць чалавечыя астанкі. Паўсюль, дзе гэта адбываецца, відавочцы заўважаюць «акулярніка» - у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі. Саша вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя за сцяной маўчання і недаверу.
 

| август 2020 | июль 2020 | июнь 2020 | май 2020 | апрель 2020 | март 2020 | февраль 2020 | январь 2020 | декабрь 2019 | октябрь 2019 | сентябрь 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | февраль 2019 | январь 2019 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация