ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Ліхадзедаў, Уладзімір Аляксеевіч. 17 верасня. Дзень народнага адзінства

 

Ліхадзедаў, Уладзімір Аляксеевіч. 17 верасня. Дзень народнага адзінства /  Уладзімір Ліхадзедаў. -  Мінск:  Звязда, 2021. - 287 с.  - (У пошуках страчанага). 

ЦБ ЧЗ, ЦБ АБ, Ф01, Ф02, Ф03, Ф04, Ф05, Ф06, Ф07, Ф08, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС.

Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Дню народнага адзінства - дзяржаўнаму святу ў нашай краіне, уведзенаму ў гонар уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак канца ХІХ-ХХ ст., многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць пра гісторыю шматнацыянальнай Беларусі.
 

Адзін народ, адзіная Радзіма


Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія, проза, публіцыстыка / укладальнік Віктар Шніп. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. – 280 с.: іл.

ЦБ АБ, Ф1, Ф3, Ф4, Ф5, Ф7, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21

Кнігу «Адзін народ, адзіная Радзіма» склалі творы пісьменнікаў розных пакаленняў. У іх па-мастацку вобразна і дакладна адлюстраваны той час, калі яны былі створаны, слаўныя старонкі айчыннай гісторыі і сённяшні дзень роднай Беларусі.

Клейнбарт, Леў Максімавіч. Сустрэчы. Янка Купала

 

Клейнбарт, Леў Максімавіч. Сустрэчы. Янка Купала /  Л. М. Клейнбарт. -  Мінск:  Звязда, 2021. – 352 с.: іл. -  (Адрасы Беларусі ў свеце). 

ЦБ ЧЗ, ЦБ АБ, Ф1, Ф3, Ф4, Ф5, Ф7, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22.

Кніга змяшчае ўспаміны пісьменніка, крытыка, публіцыста, журналіста Л. М. Клейнбарта (1875–1950), прысвечаныя аднаму з самых вядомых беларускіх паэтаў Янку Купалу. «Сустрэчы. Янка Купала» — вынік карпатлівай пошукавай і аналітычнай працы па вывучэнні, сістэматызацыі і ўвядзенні ў навуковы абарот матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Максім Багдановіч

 

Максім Багдановіч /  [укладальнік М. Бараноўскі]. -  Мінск:  Мастацкая літаратура, 2021. -  328 с. - (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

ЦБ КХ, ЦБ ЧЗ, ЦБ АБ, Ф01, Ф02, Ф03, Ф04, Ф05, Ф06, Ф07, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС

Кніга «Максім Багдановіч» — спроба аднавіць жыццяпіс геніяльнага Паэта. Мазаіка з успамінаў лістоў дакументальных сведчанняў і фрагментаў навуковых даследаванняў год за годам ілюструе яго кароткае, але насычанае жыццё.

"У пошуках папараць-кветкі..."

 

"У пошуках папараць-кветкі...":  (з народнапаэтычнай спадчыны) /  [аўтары ідэі, укладальнікі: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава. -  Мінск:  Беларуская навука, 2021. - 302, [1] с.   

ЦБ ЧЗ, ЦБ АБ. Ф01, Ф02, Ф03, Ф04, Ф05, Ф06, Ф07, Ф08, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22.

У кнізе прадстаўлены беларускія народныя легенды і паданні, у якіх адлюстраваны міфапаэтычныя погляды на стварэнне свету, узнікненне геаграфічных назваў і прыродных аб’ектаў. Тэксты  падаюцца па-беларуску і ў перакладзе на кітайскую і англійскую мовы.

Бадак, Алесь. Ідэальны чытач

 

Бадак, Алесь. Ідэальны чытач: апавяданні, аповесці, запіскі на хаду /  Алесь Бадак. -  Мінск:  Звязда, 2021. – 284, [2] с.        

ЦБ КХ, ЦБ АБ, Ф01,  Ф02,  Ф03,  Ф04,  Ф05,  Ф06,  Ф07,  Ф08,  Ф09,  Ф10, Ф11, Ф12, Ф13,  Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС

У кнігу «Ідэальны чытач» увайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем.

Апошні раздзел кнігі складаюць «Запіскі на хаду» - эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой шлях у літаратуру.
 

Пятровіч, Дзмітрый Леанідавіч. Джэк


Пятровіч, Дзмітрый Леанідавіч. Джэк: аповесці, апавяданні, эсэ /  Дзмітрый Пятровіч. -  Мінск:  Мастацкая літаратура, 2021. – 221, [2] с. 

ЦБ АБ, Ф01, Ф02, Ф03, Ф04, Ф05, Ф06, Ф07, Ф08, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС.

Кожны твор гэтай кнігі прысвечаны звычайнаму чалавеку, а  ўсе гісторыі ўзяты з жыцця. У кнізе шмат аўтабіяграфічнага.

Эсэ «Горад майго сэрца» - споведзь чалавека, які ганарыцца тым, што ён беларус, сваім родным горадам Заслаўем, тым, што ў нас шмат дзівосных мясцін.

Латышкевіч, Маргарыта Юр'еўна. Уласны крыж

 

Латышкевіч, Маргарыта Юр'еўна. Уласны крыж: аповесці /  Маргарыта Латышкевіч. -  Мінск:  Мастацкая літаратура, 2021. - 268, [2] с.  -  (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). 

ЦБ АБ, Ф02, Ф03, Ф04, Ф05, Ф06, Ф07, Ф08, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13Ц,  Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22

Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія за- гадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? I ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?

Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? I якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?
 

Камароўскі, Алесь. Крутагор'е

 

Камароўскі, Алесь. Крутагор'е:  раман, аповесці /  Алесь Камароўскi. -  Мінск:  Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2021. - 287 с.   

ЦБ КХ, ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3, Ф4, Ф5, Ф6, Ф7, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21, Ф22, СГБС

Раман «Крутагор’е» прысвечаны перамозе ў бітве (1249 г.) першага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга над мангола-татарскім ханам Койданам.

Аповесці «Заварожаны мяч», «Пенальці», «Удар залатой буцы» пазнаёмяць з напружанымі этапамі станаўлення беларускага футбола, з лёсам аднаго з форвардаў гэтага віду спорту.
 

Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Прыгоды Віруса Шкодзі

 

Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Прыгоды Віруса Шкодзі:  казкі: [для маладшага школьнага ўзросту] /  Анатоль Бутэвіч. -  Мінск:  Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2021. -  46, [1] с. - (Беларускія пісьменнікі - дзецям).

ЦБ АБ, Ф 1, Ф 2, Ф 3, Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 8, Ф 9, Ф 10, Ф 11, Ф 12, Ф 13, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 20, Ф 21, Ф 22,  СГБС

Юныя чытачы могуць зрабіць цікавае падарожжа ў каралеўства Сусветнае Сеціва. Найбольшым багаццем жыхароў казачнага каралеўства лічыліся прылады, якія называюцца камп'ютарамі. Тут яны сустрэнуцца з галоўным камп'ютарным вучоным каралеўства Кампам Кампавічам, даведаюцца пра разумнага і разважлівага Караля Віндаўса Вялікага і яго дачку Віндусачку, а галоўнае, прачытаюць пра прыгоды галоўнага шкодніка казачнага каралеўства - Віруса Шкодзю, здольнага на неверагодныя вынаходкі і хітрыкі. І толькі доктар Антывірус можа знайсці ўправу на шкодніка.   
 

Куличенко, Владимир Владимирович. Мистер Треч и клинок-невидимка



Куличенко, Владимир Владимирович. Мистер Треч и клинок-невидимка: повесть: [для детей среднего школьного возраста] /  Владимир Куличенко. -  Минск:  Беларусь, 2021. -  414, [1] с.

ЦБ АБ Ф 2, Ф 3, Ф 4, Ф 6, Ф 7, Ф 9, Ф 11, Ф 12, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 17, Ф 18, Ф 19   

Сын олигарха учится в школе, которую подарил ему отец. Неожиданно на уроках появляется новый преподаватель - мистер Треч. Он кружит над облаками в дорогом автомобиле и вооружен клинком-невидимкой. С какой целью мистер Треч появился в городе? Семиклассник Данила Левашкевич начинает подозревать, что лимподиус, растущий у него в комнате, - неземное растение, а мистер Треч - не человек.

Властелин планеты Дождей тысячу лет сидит, сгорбившись под зонтом, который спасает от льющихся с небес потоков. Два преданных охранника отправляются в Галактику за лимподиусом, шампунь из которого очистит тело Властелина и сделает его свободным и красивым.
Что случится дальше…
 

Мазго, Уладзімір Мінавіч. Хутка стану чэмпіёнам

 

Мазго, Уладзімір Мінавіч. Хутка стану чэмпіёнам: вершы, скорагаворкі, каламбуры: [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] /  Уладзімір Мазго. -  Мінск:  Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2021. -  46, [1] с. - (Беларускія пісьменнікі – дзецям)

ЦБ АБ, Ф 1, Ф 2, Ф 3, Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 8, Ф 9, Ф 10,    Ф 11, Ф 12, Ф 13, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 20, Ф 21, Ф 22, СГБС

Кніга паэта Уладзіміра Мазго "Хутка стану чэмпіёнам" прысвечана спорту і жаданню перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. Акрамя таго, у зборнік увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным. З дапамогай яркіх вобразаў і гульні слоў аўтар па-мастацку абыгрывае штодзённыя жыццёвыя сітуацыі, ператвараючы іх у займальныя і нетыповыя. У кнізе таксама змешчаны арыгінальныя скорагаворкі і смешныя каламбуры пісьменніка, якія дапамогуць весела правесці час.
 

Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Караблі, моры і акіяны

 

Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Караблі, моры і акіяны: [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] /  Таццяна Дамаронак. -  Мінск:  Беларусь, 2021. -  92, [3] с.   

ЦБ АБ, Ф 2, Ф 3, Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 9, Ф 10, Ф 11, Ф 12, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 21, Ф 22   

Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”.  А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў.
 

Сліва, Міхась. Кума з Аўстры: гумар і сатыра

 

Сліва, Міхась. Кума з Аўстры:  гумар і сатыра /  Міхась Сліва. -  Мінск:  Чатыры чвэрці, 2021. -  137 с.

ЦБ АБ, Ф 1, Ф 2, Ф 3, Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 8, Ф 9, Ф 10, Ф 11, Ф 12, Ф 13, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 20, Ф 21, Ф 22, СГБС   

У кнізе змешчаны гумарыстычныя і сатырычныя творы беларускага празаіка, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» Міхася Слівы (Кавалёва), якія ў свой час друкаваліся ў часопісе «Вожык», газеце «Літаратура і мастацтва».

У сваіх творах аўтар ідзе ад самога жыцця, зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп. Гумарэскі і мініяцюры, якія ўвайшлі ў кнігу, вызначаюцца арыгінальнасцю, сюжэты многіх з іх нагадваюць сабой імгненні, схопленыя ўважлівым і пільным вокам гумарыста.


 

Гушинец, Павел Владимирович. Папа, расскажи про меня историю

 

Гушинец, Павел Владимирович. Папа, расскажи про меня историю:  рассказы для детей: [для младшего школьного возраста] /  Павел Гушинец. -  Минск:  Звязда, 2021. - 29, [2] с. 

ЦБ АБ, Ф1, Ф3, Ф4, Ф6

Рассказы о девочке Соне, которая ходит в детский садик, учится выговаривать букву "ша" и находить общий язык с другими людьми, размышляет, есть ли внуки у Бабы-яги, ест на завтрак овсяную кашу за сантехника дядю Сашу, не любит рано вставать и выбирает спортивную секцию дзюдо.

Ривз, Иоанна. Квантовые Врата. Миссия на Марс

 

Ривз, Иоанна. Квантовые Врата. Миссия на Марс: [сборник] /  Иоанна Ривз. -  Минск:  А. Н. Вараксин, 2021. – 61 с.

ЦБ АБ

Рассказ И. Ривз "Квантовые Врата. Миссия на Марс" написан в жанре научной фантастики. В основу сюжета положены реальные события из жизни автора, а также исследования, связанные с изучением данных в области искусственного интеллекта, НЛО и экспериментов редактирования генома человека.

Баравікова, Раіса Андрэеўна. Прыгоды залатога сабачкі Мупсі


Баравікова, Раіса Андрэеўна. Прыгоды залатога сабачкі Мупсі: казкі з гербарыя: [для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту] /  Раіса Баравікова. -  Мінск:  Звязда, 2021. -  142, [1] с.

ЦА АБ, Ф 1, Ф 2, Ф3, Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 8, Ф 9, Ф 10, Ф 11, Ф 12, Ф 13, Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 20, Ф 21, Ф 22, СГБС

Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка - Мупся.

Ён - нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае - Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.



 

Маляўка, Мікола. Каштаны ў шакаладзе

 

Маляўка, Мікола. Каштаны ў шакаладзе: вершы: [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] /  Мікола Маляўка. -  Мінск:  Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2021. -  47, [1] с. - (Беларускія пісьменнікі - дзецям).

ЦБ АБ, Ф 1,  Ф 2,  Ф 3,  Ф 4, Ф 5, Ф 6, Ф 7, Ф 8, Ф 9, Ф 10, Ф 11,     Ф 12, Ф 13,  Ф 13Ц, Ф 14, Ф 15, Ф 16, Ф 17, Ф 18, Ф 19, Ф 20, Ф 21, Ф 22, СГБС

У новай паэтычнай кніжцы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі "Каштаны ў шакаладзе" сабраны творы пра  жыццё, пра мір і рэха далёкай вайны, пра вучобу, працу і адпачынак дзяцей, пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў, пра тую духоўную спадчыну, якую пакінулі яны нам, сваім нашчадкам.

Гэтыя "вечныя" тэмы заўжды былі блізкія і цікавыя для многіх беларускіх мастакоў. З іх цудоўнымі карцінамі знаёміць чытача своеасаблівая мастацкая галерэя, якая размешчана ў кнізе.   

| декабрь 2021 | ноябрь 2021 | октябрь 2021 | сентябрь 2021 | август 2021 | июнь 2021 | май 2021 | апрель 2021 | март 2021 | февраль 2021 | январь 2021 | декабрь 2020 | ноябрь 2020 | октябрь 2020 | сентябрь 2020 | август 2020 | июль 2020 | июнь 2020 | май 2020 | апрель 2020 | март 2020 | февраль 2020 | январь 2020 | декабрь 2019 | октябрь 2019 | сентябрь 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | февраль 2019 | январь 2019 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация