01.12.2019 Выстава жывапісу Дзмітрыя Мшара "Жывапіс"

Бібліятэка № 18
запрашае
з 16 кастрычніка па 1 снежня
.jpg)
Мастак Дзмітрый Мшар на сваёй персанальнай выставе паказвае гледачу работы, створаныя ім за апошнія пяць гадоў. Выстава характарызуецца жанравай разнастайнасцю. Глядач убачыць пейзажы, нацюрморты, фрагменты аб'ектаў, тэматычныя работы.
Пошук цікавых ракурсаў, тэм і эмацыянальнасць выканання робяць работы асабліва жывымі. Усе карціны напісаны з натуры, што дадае ім экспрэсіі.
На выставе прадстаўлена больш за 30 работ.
Адкрыццё выставы адбудзецца 16.10.2019 года ў 18.00.
Чакаем вас: пн-чц з 10.00 да 20.00,
сб, ндз з 10.00 да 18.00
Выхадны дзень - пятніца.
2-я серада месяца - сан. дзень
Уваход вольны.
Аб аўтары.
Дзмітрый Мшар нарадзіўся ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 5 сакавіка 1976 года.
У 1999 годзе, скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны універсітэт мастацка-графічны факультэт.
У 2003 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў горад Мінск.
У 2008 скончыў РІВШ БДУ спец. культуралогія.
У 2003 годзе прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Марка Роткі (Латвія, г. Даўгаўпілс).
2000 г. - удзел у пленэры ім. Язэпа Драздовіча, Беларусь.
2000 г. - удзел у выставе ў складзе моладзевага аб'яднання «Белае Кола», Полацк, Музей кнігадрукавання.
2003 г. - удзел у выставе маладых мастакоў, Латвія, Даўгаўпілс, Мастацкі музей.
2003 г. - сумесны праект з двума маладымі смаленскімі мастакамі ў музеі Марка Шагала, Віцебск.
2004 г. - удзел у Міжнародным пленэры, Польшча, Варшава.
2006 г. - удзел у выставе «Маляваны дыван», прысвечаная Алене Кіш, Галерэя універсітэта культуры, Мінск.
2018 г. – удзел у міжнародным пленэры (Францыя).
Удзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Канады, ЗША, іншых краін, таксама ў Музеі Марка Шагала (Віцебск).