01.07.2022 “І сёння іх творы надзённа гучаць”

У 2022 годзе ў Беларусі шырока святкуецца значная культурная падзея – 140 год з дня нараджэння класікаў айчыннай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Да гэтай даты было прызначана мерапрыемства, якое адбылося 28 чэрвеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа. Юныя чытачы з захапленнем прынялі ўдзел у конкурсе выканаўцаў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Гучалі і добра вядомыя вершы, і творы, якія мала знаемыя шырокаму колу чытачоў. Але яны прыйшліся даспадобы юным выканаўцам.
