ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара


Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара:  [для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту] /  Кацярына Хадасевіч-Лісавая. -  Мінск:  Звязда, 2020. – 64 с. :іл. - (Казкі кніжна феі) (Кніга-перакрутка).

ЦБ КХ, ЦБ АБ,  Ф1,  Ф2,  Ф3,  Ф4, Ф5. Ф6, Ф8, Ф9, Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15, Ф16, Ф17, Ф18, Ф19, Ф21, Ф22, СГБС

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх адбылася з кампаніяй дзяўчынак, а другая — з хлапчуковым хаўрусам. Прапаную пазнаёміцца з жахліўчыкамі самым смелым, бо толькі яны здолеюць дачытаць да канца і не будуць баяцца выключаць святло на ноч.

Што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу.

А з хлопчыкамі адбылася містычная гісторыя, калі яны адпачывалі летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… А калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!


 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация