Ліхадзедаў, Уладзімір Аляксеевіч. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Ліхадзедаў, Уладзімір Аляксеевіч. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: [альбом] / Уладзімір Ліхадзедаў. - Мінск: Звязда, 2020. - 235 с. - (У пошуках страчанага).
ЦБ ЧЗ, Ф14.
Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальная калекцыя арыгінальных даваенных, ваеннага часу і сучасных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў «Раздавім фашысцкую гадзіну» дазваляе меркаваць пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.
|