ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Ліпскі, Уладзімір Cцяпанавіч. Цар

 

Ліпскі, Уладзімір Cцяпанавіч. Цар:  раман /  Уладзімір Ліпскi. -  Мінск:  Адукацыя і выхаванне, 2020. -  351 с. 

ЦБ КХ,  ЦБ АБ, Ф1, Ф2, Ф3,  Ф 4, Ф 5,  Ф6, Ф7, Ф 8, Ф9,     Ф10, Ф11, Ф12, Ф13, Ф13Ц, Ф14, Ф15,  Ф16,

Ф17, Ф18, Ф19, Ф20, Ф21,  Ф 22,  СГБС

Аўтар прапануе чытачам сенсацыйны твор, у якім імкнецца разгадаць гістарычную таямніцу. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый улады: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай?.. На гэтыя пытанні шукае адказы сучасны герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар.

Шмат хто спрабаваў знайсці адказы - пра Дзімітрыя і Марыну напісана больш за пяцьсот самых розных твораў. Упершыню ўзяўся за гэтую гісторыю вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Ён паказвае шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яна некалі ехала на каранацыю ў Маскву. Вясельны абоз — дзве тысячы падводаў, кібітак і столькі ж гасцей. Хто прымаў іх, хто забяспечваў шыкоўны праезд праз тэрыторыю Вялікага Княства? Чаму ў Брагіне, на Беларускім Палессі, людзі беражліва захоўваюць камень-валун у выглядзе сэрца і называюць яго помнікам кахання Марыны і Дзімітрыя? Чаго хацелі Леў Сапега і Радзівілы, падмагаючы Дзімітрыю заняць трон Масковіі?.. Уладзімір Ліпскі даследуе беларускі след царавання Дзімітрыя і прапануе чытачам паглядзець на гісторыю не толькі праз прызму свайго аўтарскага погляду, але і вачыма нашага сучасніка — жыхара палескай вёскі Змітра Кажухоўскага, які шукае свае карані.

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация