ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

Васільковае поле Айчыны: Бялыніччына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка


Васільковае поле Айчыны: Бялыніччына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка: [для старэйшага школьнага ўзросту] /  [укладанне М. Карпечанкі]. -  Мінск:  Мастацкая літаратура, 2020. - 222, [1] с., [8] л. каляр. іл.  - (Беларусь літаратурная)

ЦБ АБ,  Ф1, Ф7, Ф10, Ф11, Ф14, Ф18, Ф19, Ф20, Ф22

У зборнiку «Васiльковае поле Айчыны» прадстаўленыя аўтары розных эпох, якiя маюць дачыненне да Бялынiччыны.

Пiсьменнiк XIX стагоддзя Зянон Фiш. Цiкавыя i прыклады паэтычнай творчасцi Васiля Жудро, якi на мяжы XIX i ХХ стагоддзяў быў святаром праваслаўнага храма на Бялынiччыне.

Ураджэнка Бялынiчаў Наталля Батракова. Ўрывак з яе рамана «Миг бесконечности». «Карчоўскiя прыгоды Банiфацыя» Мiхася Карпечанкi, складальнiка зборнiка.

Выдатны мастак Вiтольд Бялынiцкi‑Бiруля адлюстраваў у сваiх карцiнах краявiды роднай Бялынiччыны, але пакiнуў i лiтаратурную спадчыну: чытач пазнаёмiцца з яго апавяданнем «Лисья охота».

Вядомы музыка Юрый Несцярэнка таксама мае лiтаратурны талент, у яго шчырых апавяданнях можна вычытаць рэалii колiшняй беларускай рок‑тусоўкi. «Былiннай лясной стараной» называе малую радзiму паэт Змiтрок Марозаў.

Зрэшты, паэтычныя скарбы края багата прадстаўлены вершамi Аляксандра Мельнiкава, Рыгора Сарокi, Вiктара Хаўратовiча, Антона Шчырыцы, Рыгора Яўсеева, Васiля Дзеравяшкi ды iншых творцаў. А iлюстрацыi дапамогуць больш яскрава ўявiць край, якi iх натхняў.
 

Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация