Зямля і неба Фердынанда Рушчыца

Зямля і неба Фердынанда Рушчыца: [альбом / аўтар тэксту і складальнік У. І. Пракапцоў. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2020. - 166, [1] с. - (Мастакі зямлі беларускай).
ЦБ ЧЗ, Ф01, Ф07, Ф11, Ф14
Фердынанд Рушчыц - адметны беларускі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, яскравы прадстаўнік рэалістычнага кірунку, заснавальнік нацыянальнай беларускай школы пейзажнага жывапісу. У яго творчасці прасочваюцца традыцыі беларускага, рускага, польскага, французскага мастацтва. Пераважная большасць работ прысвечана жыццю і побыту беларускага народа, прыгажосці прыроды роднага краю.
У выданні прадстаўлены карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастацкіх музеяў Літвы, Польшчы, Украіны, фотаздымкі з прыватнага архіва сям'і Ф. Рушчыца.
|