поиск в каталоге

стрелочка Адчуць паэзію ў сябе…

admin25.11.2024

Сучасная паэзія вельмі розная. Яна – вострая, складаная, часам меланхалічная, з няроўным рытмам, пакручастым зместам і смелымі рыфмамі. А восень – цудоўная пара для размовы з цікавым чалавекам, для разважання. І рабіць гэта лепей у кампаніі творцы.

21 лістапада навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ сустрэліся ў бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча з  паэтам, музыкантам, аўтарам цудоўных песенных твораў, загадчыкам літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаілам Бараноўскім.

Пісьменнік адзначыў, што паэзія дапамагае нам зразумець тое, што нас турбуе, выказаць словамі свае думкі. У выкананні Міхаіла прагучалі песні на ўласныя вершы і творы беларускіх паэтаў. Творчасць паэта закранула сэрцы слухачоў, нагадала пра самае важнейшае, самае патаемнае.