поиск в каталоге

стрелочка Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы – 75!

admin30.09.2024

За 75 гадоў Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы прайшла вялікі і цікавы шлях. Лёс бібліятэкі, яе гісторыя, яе сённяшні дзень – гэта частка жыцця нашай краіны, нашага горада.

29 ліпеня 1949 года, было прынята Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных пра адкрыццё ў беларускай сталіцы гарадской публічнай бібліятэкі. У 1952 годзе бібліятэцы было прысвоена імя Янкі Купалы.

28 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для віншавання з юбілеем і ўзнагароджанняў членаў калектыву бібліятэкі сабраліся прадстаўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама; адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска; галіновага прафсаюза работнікаў культуры, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, калегі расійскіх бібліятэк з Санкт-Пецярбурга, Уладзіміра і Пермі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выдавецтва “Звязда”, Купалаўскага і Коласаўскага музеяў, сталічнага фотаклуба і многіх бібліятэк г.Мінска.

А якое ж свята без песні? Свае музычныя падарункі падрыхтавалі навучэнцы аддзялення “Інструменты народнага аркестра” установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі, удзельнікі Народнага хору “Бліскавіца” і Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, член Саюза музычных дзеячаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, аўтар песень, артыст эстрады Уладзіслаў Качан!