Дзень народнага адзінства
19.09.2022
Плыве ў блакіце белы бусел,
І луг квяцісты, як абрус.
А мы з табою – беларусы,
Радзіма наша – Беларусь.
М.Пазнякоў
Ужо другі год наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, які выпадае на 17 верасня.
Павіншаваць са святам наведвальнікаў Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы завіталі салісты Установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Валодчанка і Наталля Папко. У іх выкананні прагучалі песні пра нашу родную зямлю, пра нашу Бацькаўшчыну, нашу Беларусь. Канцэртная праграма чаргавалася з літаратурнай старонкай “Беларусь квітнее, пакуль народ яе адзіны”. Падчас яе прагучалі вершы М.Пазнякова, П.Броўкі, Н.Гальпяровіча, А.Казекі і іншых беларускіх паэтаў.

