У сімвалах нашы карані
12.05.2023
12 мая ў бібліятэцы № 21 правялі гістарычны экскурс “У сімвалах нашы карані”. Мерапрыемства прысвечана Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Яно праводзілася для вучняў 2 «Б» класа сярэдняй школы № 207 . У бібліятэцы дзеці больш падрабязна вывучылі значэнні кожнага элемента нацыянальнай сімволікі. Адказваючы на пытанні віртуальнай віктарыны, дзеці не толькі праверылі свае веды, але і акунуліся ў багатую гісторыю галоўных дзяржаўных сімвалаў краіны.

