поиск в каталоге

стрелочка Час гістарычнай памяці

admin14.06.2023

14 чэрвеня бібліятэка-філіял №1 імя Л.М.Талстога сумесна з Мінскім дзяржаўным механіка-тэхналагічным каледжам напярэдадні трагічнай даты – Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня) правяла гадзіну гістарычнай памяці.

Навучэнцам была прадэманстравана электронная прэзентацыя “Дзеці вайны”. Многія прысутныя ўпершыню даведаліся пра юных патрыетаў-герояў вайны. Юнакі і дзяўчаты ўспаміналі сваіх гераічных продкаў, розныя факты з іх ваеннага жыцця. Спадзяемся, што сустрэча была карыснай і пазнавальнай для ўсіх прысутных на мерапрыемстве.