Зямля даўняя, зямля слаўная
29.06.2023
29 чэрвеня ў бібліятэку № 11 прыйшлі выхаванцы летняга лагера сярэдняй школы № 131. Юныя чытачы пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі і часопісамі. Бібліятэкары распавялі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай.
Далей школьнікаў чакаў гістарычны экскурс, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Беларусі. Дзеці разважалі пра тое, якая наша краіна зялёная, прыгожая, працавітая, лясная, цудоўная, майстравая, шчодрая і прыязная. Усе разам успомнілі, якія гарады, рэкі, азёры і запаведнікі ёсць у Беларусі. З захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны. Многія пажадалі расказаць пра кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія яны нядаўна прачыталі. Падзяліліся дзеці і сваімі ўражаннямі аб любімых кутках нашага цудоўнага Мінска. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава кніг «Мая Радзіма — Беларусь».

