Калі хочаш быць здаровым…
30.06.2023
30 чэрвеня ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога для наведвальнікаў школьнага лагера сярэдняй школы № 90 прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Калі хочаш быць здаровым…”. Удзельнікам была прадэманстравана тэматычная электронная прэзентацыя, а займальная віктарына нікога не аставіла абыякавым. Пытанні на тэму здаровага ладу жыцця былі легкімі і вядомымі кожнаму школьніку.
Хлопчукі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі заданні і атрымлівалі салодкія прызы.
На прыканцы сустрэчы ўсе паглядзелі мультыплікацыйны фільм пра здаровыя звычкі і летні настрой.

