поиск в каталоге

стрелочка У гасцях у этыкета

admin05.07.2023

Летнія канікулы працягваюцца і вучні школьных лагераў частыя і жаданныя госці ў бібліятэках. Бібліятэка № 11 падрыхтавала для навучэнцаў сярэдняй школы № 46 займальную сустрэчу. Супрацоўнікі расказалі пра гісторыю ўзнікнення этыкета і зрабілі прагляд мультфільмаў “Мост”  і  “Паводзіны ў бібліятэцы”, а вучні паразважалі над ўчынкамі герояў і з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны “Будзем ветлівы заўсёды”. Вельмі спадабаліся ўсім прысутным крыжаванка “Этыкет школьніка” і гульня “Прывітанне” .