поиск в каталоге

стрелочка Летнія святы беларусаў

admin20.07.2023

Бібліятэка № 4 імя Гогаля падрыхтавала для вучняў сярэдняй школы № 212 этнаграфічную гадзіну “Летнія святы беларусаў”. У дзетак была магчымасць акунуцца ў загадкавую і магічную атмасферу беларускай міфалогіі і фальклору, а таксама пазнаёміцца з персанажамі некаторых летніх абрадаў. Асаблівую цікавасць выклікала мультымедыйная віктарына  “Міфічны свет Беларусі”, адказваючы на пытанні якой дзеці пазнаёміліся з істотамі беларускіх казак, легенд і паданняў.