Творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай
25.10.2023
25 кастрычніка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках сумеснага праекта “Чытач запрашае “Звязду” адбылася творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Іванаўнай Рублеўскай.
Людміла Іванаўна – шматгранная таленавітая асоба: пісьменніца, паэт, крытык, журналіст, літаратурны аглядальнік аддзела культуры газеты “Звязда”.
Людміла Іванаўна Рублеўская – уладальніца медаля Францыска Скарыны і прэміі Саюза журналістаў Беларусі “Залатое пяро”.
У 2017 годзе ўзнагароджана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Найлепшы празаічны твор” за раман “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата”.
Людміла Іванаўна дорыць свайму ўдзячнаму чытачу прыемныя хвіліны знаёмства са сваімі новымі кнігамі. Сёння – гэта ў большасці авантурна-прыгодніцкія раманы і аповесці.
Падчас сустрэчы пісьменніца адказала на шматлікія пытанні чытачоў і гасцей бібліятэкі, распавяла, захаваўшы інтрыгу, пра сваю новую кнігу. Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія.

