Беларусь – краіна замкаў
27.10.2023
Замкі Беларусі – адны з галоўных славутасцяў нашай краіны. Яны адлюстроўваюць нашу гісторыю, захоўваюць шмат таямніц і легенд. Супрацоўнікі бібліятэкі № 21 арганізавалі віртуальнае падарожжа «Замкі Беларусі», якое прайшло 27 кастрычніка для выхаванцаў дзіцячага сада № 568. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, навошта будавалі замкі, а таксама пазнаёміліся з легендамі пра іх: пра таемныя хады, прывіды, скарбы Радзівілаў, праклятае возера ў Міры і іншыя.

