Шніп, Віктар Анатольевіч. Партрэты
29.01.2024
Мастакі малююць партрэты фарбамі, паэты – словамі. Віктар Шніп стварыў галерэю партрэтаў выбітных асоб Беларусі – ад Францішка Скарыны і да нашых знакамітых сучаснікаў: пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, кнігавыдаўцоў, вядомых у нашай краіне і за яе межамі.
Творы, якія ўвайшлі ў кнігу “Партрэты”, – вынік шматгадовай працы таленавітага майстра – можна смела аднесці да той літаратурнай спадчыны, што застанецца крыніцай духоўнасці для наступнага пакалення.