поиск в каталоге

стрелочка  “Песні нашай Радзімы”

admin27.06.2022

У нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вельмі шчыры вечар пад назвай “Песні нашай Радзімы”, які падаравала гледачам вакальная студыя “Новые голоса” Палаца культуры чыгуначнікаў.

Студыяй ужо шмат гадоў кіруе Святлана Альбертаўна Новікава, якая з дзяўчын і хлопцаў розных вельмі далёкіх ад музыкі прафесій выхоўвае сапраўдных спевакоў з чароўнымі галасамі, адданых вакальнаму жанру ўжо назаўсёды ад тага часу, як яны перайшлі праз парог гэтай чароўнай майстэрні вакалу і апынуліся ў прафесійных руках адчувальнага настаўніка.

Падчас канцэрту маладыя вакалісты праспявалі і сола, і ў дуэтах, і ў трыо цікавую праграму з трох часцін: вядомыя і любімыя ўсемі песні ваеннага і пасляваеннага часу, чароўныя песні беларускіх кампазітараў аб роднай нашай зямлі і любові да яе, а напрыканцы праспявалі некалькі меладычных песень замежных кампазітараў на розных мовах, і зрабілі гэта вельмі прафесійна. Гледачы засталіся вельмі задаволеныя гэтым прыгожым канцэртам і галасамі маладых спевакоў. Будем чакаць новых сустрэч з таленавітымі спевакамі гэтай выдатнай студыі вакалу!