140 год з дня нараджэння Янкі Купалы
27.06.2022
Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі.
У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах.
Бібліятэка № 14 ім. Ф.Багушэвіча прапануе Вам красворд “Пясняр роднай зямлі”


пазл “Вязынка. Музей-сядзіба Янкі Купалы”
