Дзве сястры – Беларусь і Расія
09.04.2024
У бібліятэцы № 11 адбылася цудоўная літаратурна-музычная гасцёўня “Дзве сястры – Беларусь і Расія”. Ішла размова аб цесных сувязях краін. Супрацоўнікі бібліятэкі з дапамогай прэзентацыі “Мы разам” правялі экскурс у гісторыю адносін Беларусі і Расіі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства знайшліся тыя, хто будаваў БАМ, здабываў нафту ў Сібіры. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя разам з творчым калектывам “З песняй па жыцці” спявалі беларускія і рускія народныя песні.
