поиск в каталоге

стрелочка Якасць і прыгажосць беларускай песні

admin19.04.2024

У бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа 18 красавіка 2024 года адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Якасць і прыгажосць беларускай песні”, з удзелам народнага калектыву “Дубравушка”, пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Ткача Уладзіміра Міхайлавіча.

У рэпертуары былі фальклорныя народныя песні, беларускія творы, гучалі вершы паэтаў, прысвечаныя прыгажосці беларускага краю. Сваімі цудоўнымі песнямі удзельнікі мерапрыемства паказалі ўсю неабдымную любоў да роднага краю. Меладычнасць беларускай песні і адкрытая душа спявакоў, несумненна, зачаравалі усіх гледачоў і пакарылі іх сэрцы.

У чытальнай зале была арганізавана кніжная выстава “Беларусь – страна со Знаком качества”. Прадстаўленыя матэрыялы пазнаёмілі наведвальнікаў з дасягненнямі беларускай дзяржавы ў галіне эканомікі, аховы здароўя і беларускай навукі.