140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
27.06.2022
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа.
Якуб Колас быў выразнікам нацыянальнай самасвядомасці, народных дум і пачуццяў. Колас раскрываў у сваёй лірыцы перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека. Ён – паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік.
Гістарычная заслуга Якуба Коласа заключаецца перш за ўсёў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, ітым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў. Колас раскрыў душу беларусаў, паказаў іх характар, выказаў думы і спадзяванні, адвечную прагу “людзьмі звацца”.
9 чэрвеня ў бібліятэцы № 19 адбылося мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа для вучняў летняга лагера сярэдняй школы № 62. Вучням была расказана біяграфія Якуба Коласа. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі хутка адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменніка.
Цікавасць у прысутных выклікала мультымедыйная прэзентацыя фотаздымкаў з асабістага архіва пісьменніка, на якіх адлюстраваны цікавыя моманты жыцця, сустрэчы з вядомымі людзьмі.

