поиск в каталоге

стрелочка Незабыўнае рэха вайны

admin10.05.2024

Галоўнай тэмай шматлікіх кніжных выданняў, якія выходзяць у выдавецтвах нашай краіны сёння, з’яўляецца вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бібліятэцы № 14 ім.Ф. Багушэвіча прайшла прэзентацыя кнігі “За цябе, Беларусь!” выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Кніга была падрыхтавана сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцам старэйшых класаў сярэдняй школы № 136 кнігу прадставіў намеснік дырэктара выдавецтва, пісьменнік Віктар Анатольевіч Шніп. У сваім выступленні ён адзначыў, што ў кнізе яскрава паказана храналогія амаль кожнага дня вайны на тэрыторыі Беларусі. Віктар Анатольевіч звярнуў увагу школьнікаў на іншыя кнігі выдавецтва, прысвечаныя гэтай памятнай даце. Дзеці падрыхтавалі музычныя нумары, якія зрабілі сустрэчу больш эмацыйнай і запамінальнай.