поиск в каталоге

стрелочка “Лета! Вуліца! Бібліятэка!”

admin28.06.2022

Што можа быць прыемней, чым словы “лета”, “канікулы”, “вуліца”?

Супрацоўнікі бібліятэкі № 18 лічаць, што гэта слова – “бібліятэка”. Сапраўды, калі ж не пачытаць кнігі пра жывёл, пра неверагодныя падарожжы, пра далёкія краіны, як ні на канікулах?

Каб зацікавіць нашых будучых чытачоў, мы праводзім акцыю “Лета! Вуліца! Бібліятэка!”. Адным сонечным днём каля бібліятэкі быў разгорнуты куток забаў і гульняў. Жадаючыя адказвалі на пытанні віктарын “Назаві героя твора” і “Старонкі гісторыі Мінска”; рабілі “праменьчыкі“ для сонейка з назвамі любімых кніг; юныя мастакі паспрабавалі сілы ў малюнках на асфальце; самыя спартыўныя нават забавіліся са скакалкай.

Кожны з удзельнікаў нашай вяселай акцыі атрымаў ў падарунак цікавую кнігу і запрашэнне стаць чытачом нашай бібліятэкі. Ніхто не адмовіўся! Канікулы толькі пачаліся, і мы чакаем сустрэч з нашымі чытачамі.

“Лета! Вуліца! Бібліятэка!”
“Лета! Вуліца! Бібліятэка!”