140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы
28.06.2022
14 чэрвеня ў бібліятэцы № 19 адбылося мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу прысутных дзяцей на юбілейнай даце выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы “Жалейка”. Упершыню ён быў выдадзены ў 1908 годзе.
Дзеці вельмі ўважліва слухалі цікавы аповед пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Некаторыя з іх пранікнёна чыталі вершы паэта, выказвалі сваё разуменне пачутых твораў.
З цікавасцю прысутныя прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, а таксама быў паказан відэаролік пра сядзібу-музей “Вязынка”.
