“Искусство петь вместе”
28.06.2022
4 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы былі госці – нашы добрыя і верныя сябры, клуб гітарнай песні “Искусство петь вместе”.
Сустракалі артыстаў дзеці спартыўнага школьнага лагера басейна “Хваля”, гэта школьнікі з некалькіх школ Ленінскага раёна горада. Адбылася шчырая, вясёлая размова з песнямі, загадкамі і цікавымі пытаннямі “Што такое шчасце?”, “Якімі бываюць мары?”. І шмат-шмат песень з дзяцінства, любімых, сучасных, народных. Спявалі і асобныя вакалісты.
