Литературное созвездие
14.06.2024
У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя міжнароднага літаратурна-мастацкага альманаха “Литературное созвездие”, заснаванага Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У ім прадстаўлены паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства, а гэта творы 62 сучасных пісьменнікаў Беларусі і Расіі, як на беларускай, так і на рускай мове. Сярод паэтаў варта адзначыць Наталлю Саветную, Таццяну Жылінскую, Алену Крыклівец, Алега Сяшко, Тамару Кавальчук, Кацярыну Роўда, Лёлю Багдановіч, Таццяну Яцук, Аляксандра Марозава (Беларусь), Аляксандра Андрэенку, Надзею Корычаву, Мікалая Максімава, Паўла Кузняцова, Алену Ларушыну, Сяргея Зубрава, Вольгу Смірнову, Аляксея Мартынава, Любоў Сардэчную, Марыну Рошчыну, Кацярыну Забурдзяеву, Наталлю Адлер, Аляксандра Лісняка (Расія) і інш.





