поиск в каталоге

стрелочка “Культура родавай памяці”

admin28.06.2022

Духоўнае багацце народа адлюстроўваецца ў яго звычаях і культуры. Беражліва захоўваючы гісторыю мінулага, закладваюцца новыя традыцыі. У іх нашы дасягненні і лепшыя якасці: міласэрнасць і дружалюбнасць, душэўная шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што маем.

У бібліятэцы № 6 прайшла фальклорная гадіна “Культура родавай памяці” для школьнага лагера сярэдняй школы № 22. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі, задавалі шмат пытанняў, а ў канцы мерапрыемства захоплена разглядалі саламяныя лялькі і гліняныя свістулькі.

“Культура родавай памяці”