“Сокол”
28.06.2022
17 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы зноў свята. Тры групы школьнага лагера гімназіі № 17 г.Мінска сустрэліся з хлопцамі і дзяўчынкамі клуба бардаўскай песні “Сокол” Мінскага Дзяржаўнага Дварца дзяцей і моладзі (мастацкі кіраўнік – Г.Жданаў).
Артысты прапанавалі гледачам песні з двух любімых казак “Прыгоды Бураціна” і “Брэменскія музыканты”. Канцэрт адбыўся ў інтэрактыўнай форме. Спачатку гучала песня, а потым трэба было ўзгадаць, які герой яе спяваў, які сюжэт будзе далей. Песні папы Карла, Бураціны, П’еро, Мальвіны, Карабаса і Чарапахі спявалі ўсе разам – і настаўнікі, і дзеці, і супрацоўнікі бібліятэкі. Потым песні Трубадура, Караля, Прынцэсы і разбойнікаў, тут па жаданню дзеці маглі і танчыць. Гучалі і іншыя музычныя творы – “Песенка турыста”, “Лета, ах, лета!” і іншыя.
