поиск в каталоге

стрелочка Мілая мая Марылька

admin29.08.2024

29 жніўня ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылася музейная сустрэча “Мілая мая Марылька”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння Марыі Апанасаўны Багдановіч, маці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Чытачы і наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем слухалі цікавы аповед вядучага навуковага супрацоўніка літаратурнага музея М. Багдановіча Мышкавец Ірыны Вітальеўны аб жыцці Марыі Апанасаўны, сямейным укладзе. У выкананні рэжысёра цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўніка народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Сівохінай Алесі прагучалі лісты з асабістай перапіскі Марыі Багдановіч з мужам і сёстрамі і песні на вершы паэта.