поиск в каталоге

стрелочка Табе, мой Мінск, я вершы прысвячаю

admin10.09.2024

У бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза «Табе, мой Мінск, я вершы прысвячаю».
Вядучая імпрэзы супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтэса Іна Фралова прадставіла госця – паэта Зміцера Арцюха. Зміцер Уладзіміравіч прачытаў свае вершы, прысвечаныя  Мінску, расказаў аб сваіх любімых месцах у горадзе. Аздобіла мерапрыемства навучэнка 3 курса Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ганна Варанько. Песні маладой таленавітай спявачкі прыйшліся да густу шматлікім слухачам.  Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Мінск – сэрца краіны».