О Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой…
18.09.2024
“О Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой…” Так называлася святочная літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Дню народнага адзінства, якая адбылася 17 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Любая Радзіма! Вельмі шаноўная, мая Беларусь! Маці наша родная – усіх нас разам і кожнага паасобку! Нізка схіляюся перад табою ў пашане ўжо толькі за тое, што ты заўсёды была, заўсёды ёсць і заўсёды будзеш. І калі думаеш пра цябе, і калі часам забываешся – ты спрадвеку з намі.
Беларусь! Якая ж гэта прыгожая і жыццядайная зямля і якія цудоўныя людзі жывуць на ёй! Наша краіна – шматнацыянальная. Усе мы, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, разам жывём у міры і згодзе. Мы – адзін народ, адзіная Радзіма! Наша Радзіма – Беларусь!
Беларусы маюць сваю цікавую і самабытную культуру, свае абрады, свае песні, танцы, фальклор.
Святочную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі разам з салістамі і музыкантамі творчага калектыва “Тэ Дэум”.
Ёсць такі крылаты выраз: “Беларусь пачынаецца там, дзе гучыць песня.” І гэта сапраўды так. Прыгожая, як сама Беларусь і песня беларуская.
Беларуская песня – свята для душы, свята радасці. Песні роднай Беларусі вельмі мілагучныя. А мова беларуская надзіва пявучая, мяккая, ласкавая, у ёй многа чалавечай дабрыні, спагады, чыстай сардэчнасці. У нашых песнях уся Беларусь: яе прыгажосць, лёс, яе шчасце і журба, багатая і добрая душа беларускага народа. Розныя песні гучалі на нашай святочнай гасцёўні ў выкананні прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей: патрыятычныя і лірычныя, сучасныя і народныя, а таксама ўсімі любімыя рускія і беларускія рамансы.
У выкананні паэта і кампазітара Фёдара Дудко прагучалі вельмі прыгожыя песні пра Беларусь: «С днём рождения, страна!», «Песнь моя Беларусь», «Мой город».


