“Беларусь партызанская”
28.06.2022
21 чэрвеня школьны лагер сярэдняй школы № 139 завітаў у нотна-музычную бібліятэку на мерапрыемства, прысвечанае Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі прэзентацыю “Беларусь партызанская” і шмат пытанняў па гэтай тэме. Усе разам таксама паслухалі некалькі музычных твораў – знакамітыя песні аб вайне. Дзеці слухалі вельмі ўважліва і здзівілі дарослых ведамі аб тым, як Беларусь змагалась з ворагам.
