“Я чытаю кнігі пра вайну”
28.06.2022
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь абвешчана Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.
Напярэдадні дня смутку ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў ўрок-суперажыванне “Я чытаю кнігі пра вайну”. Наведвальнікі школьнага лагера 6-х класаў гімназіі № 22 г.Мінска пазнаёміліся з літаратурнымі творамі, прысвечанымі дзецям вайны. Даведаліся пра піянераў-герояў, юных разведчыкаў, аб лёсе дзяўчынак Тані Савічавай і Ганны Франк, якія вялі дзённікі падчас вайны. Праслухалі ўрыўкі з ўспамінамі дзяцей вайны з кнігі “Ніколі не забудзем”.
Навучэнцы гімназіі таксама даведаліся аб пакутах вязняў гета і канцлагераў у ваенны час, аб тым, як маленькія героі змагаліся супраць фашысцкіх акупантаў на фронце, у партызанскіх атрадах і ў тыле.
22 чэрвеня наведвальнікі школьнага лагера сярэдняй школы № 64 пазнаёміліся з кнігамі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія прапанаваны чытачам на кніжнай выставе “Той самы першы дзень, і першы крок да Перамогі”.
Трэба помніць страшнае з таго ваеннага часу для жывых, для тых, хто яшчэ будзе жыць і для таго, каб дзяцінства ніколі больш не называлася вайной. Ніколі не забудзем!
