Дарункі восені
24.09.2024
24 верасня ў сталічнай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога прайшло мерапрыемства пад назвай “Дарункі восені”. Перад прысутнымі выступілі: шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”, пісьменніца і журналістка Інга Вінарская; лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко, двойчы намінант на Нацыянальную літаратурную прэмію, паэт Мікалай Іваноўскі; оперны спявак, бас, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Дзмітрый Марозаў; паэтка, музыкант, спявачка Тамара Залеская; пісьменніца і журналістка Волльга Любашына; спявачка, кампазітар, аўтар тэкстаў Святлана Войтава; пісьменнік, бард Юрась Нераток і іншыя творчыя асобы. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сталічных каледжаў.

