поиск в каталоге

стрелочка Літаратурная восень

admin25.09.2024

25 верасня ў сталічнай бібліятэцы № 22 адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Літаратурная восень”

У чытальнай зале ладзілася выстава кніг і публікацый паэта, празаіка, публіцыста і мовазнаўцы, Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.

Імпрэза была прымеркавана прэзентацыі новай кнігі прозы аўтара на рускай мове “Выход всегда есть, или письма из прошлого”, якая выйшла ў гэтым годзе. У новае выданне ўвайшлі творы розных гадоў. Адны з’яўляюцца аўтарскімі перакладамі з роднай мовы, іншыя напісаны непасрэдна для гэтага выдання. Асобныя з іх расказваюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра мужнасць беларусаў, праяўленую ў барацьбе супраць акупантаў, пасляваеннае будаўніцтва новага жыцця.

Падчас імпрэзы прагучалі цудоўныя лірычныя песні на вершы Міхася Пазнякова у выкананні кампазітара, спевака, акцёра тэатра і кіно, парадыста, шоўмэна Сяргея Краўца і паэткі, спявачкі Іны Кравец.

Напрыканцы сустрэчы Міхась Пазнякоў падзяліўся сваімі жыццёвымі назіраннямі, творчымі планамі, марамі, адказаў на пытанні, выказаў падзяку ўсім прысутным гасцям.

Сустрэча прайшла на адным дыханні, шчыра і зацікаўлена.