Настроение – осень
21.09.2024
21 верасня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося цікавае мерапрыемства – літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”. Гэта першае наша супрацоўніцтва з літаратурна-музычным аб’яднаннем “Десяточка”, а вынік спадабаўся ўсім. Праграма састаяла з асобных частак – паэзія, музыка, проза. Назва гасцёўні – “Настроение – осень”. Менавіта таму ўсё было прысвечана гэтаму цудоўнаму часу года. Прыгажосць прыроды, прыгажосць у вачах і думках, успаміны пра лета і чаканне зімы. Пра ўсё гэта чыталі вершы, спявалі песні, успаміналі летнія вандраванні і прыгоды. Вядучы праграмы, паэт М.Баранчык, гітарыст А.Півавараў і музыкант-трубач падрыхтавалі цудоўныя творы. Паэтка Валянціна Акулёнак з Салігорску прадставіла цэлую кнігу вершаў пра восень. А потым прыйшла чарга да “сваболнага мікрафона”. Госцем мерапрыемства была знакамітая беларуская паэтка Л.Палеес, якая таксама прчытала некалькі вершаў. Вельмі прыемна, што што да мікрафона падыходзілі і нашы чытачы. Аказваецца, шмат людзей любяць паэзію і пішуць вершы, і вершы добрыя. Будзем чакаць наступнае сумеснае мерапрыемства.


