Калі збываюцца мары…
09.10.2024
9 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле №1 адбылося адкрыцце мастацкай выставы вядомага мастака Г.Гадзіравай. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Калі збываюцца мары…”.
Мары мастака заўседы знаходзяць увасабленне ў карцінах.
Шматлікія гледачы і сябры Ганны Анфімаўны змаглі палюбавацца веліччу Каўказскіх гор, родных беларускіх мясцін, прыгажосцю навакольнага асяроддзя.
Выдатны настрой мерапрыемства падтрымлівалі салісты арт-групы “Мы-славяне” Эдуард Білейчік і Зінаіда Паўлючкова.
Непаўторны голас спявака і выкладчыка Уладзіміра Валодчанкі перанес усіх прысутных у іншую эпоху. У яго рэпертуары прагучала вядомая і любімая многімі песня Л.Пранчака “Каля Чырвонага касцела”.
Завяршыў святочную праграму бард і спявак Сяргей Шыла.
