Над лёсам маім лунае Беларусь
10.10.2024
Залатая восень. Цудоўны кастрычнік вабіць сваёй прыгажосцю. А ў выставачнай зале бібліятэкі №11 сустрэліся ўсе поры года.
Праект “Над лёсам маім лунае Беларусь” даў магчымасць жыхарам Завадскога раёна ўдзельнічаць у адкрыцці персанальнай выставы “В гармонии с миром” цудоўнай мастачкі Людмілы Зыгмантовіч.
Прадстаўлены нацюрморты і пейзажны жывапіс беларускай прыроды. Ствараюць настрой букеты кветак: пышных садовых і сціплых палявых. Глядач абавязкова спыніцца каля цыкла карцін “Осенний город”. Зачароўвае разнастайная палітра фарбаў, трапяткі подых восені.
Была праведзена латарэя, пераможцы атрымалі ў якасці прыза карціны мастачкі.
Разыначкай мерапрыемства стала шыкоўнае гучанне саксафона.

