Свет, музыка і жывапіс
08.10.2024
8 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося знаёмства з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Партызанскага раёна г.Мінска. У бібліятэку завіталі прадстаўнікі кружка творчага развіцця і арт-тэрапіі “Азбука чувств” пад кіраўніцтвам мастака і педагога Наталлі Жыгамонт. Тэма чарговага занятка была прысвечана тэме “Свет, музыка і жывапіс”. Сярод прысутных была “Женщина года 2022” ў намінацыі “Не стареют душой ветераны” Пажаева Альбіна Іванаўна. У свае 84 гады яна танчыць, пяе, іграе на гітары, выступае на канцэртах. Займаецца валанцёрствам, дапамагае ветэранам і дзецям. А яшчэ сочыць за модай і ведае 80 спосабаў завязваць прыгожа шалік. Энэргічная, жыццярадасная жанчына. Яна – лідер валанцёрскай групы Партызанскай раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання Чырвонага крыжа. Гэта дапамога неабароненым грамадзянам і дзецям. Альбіну Іванаўну можна слухаць гадзінамі. Жанчына таксама праспявала дзве беларускія песні. Прагучала шмат пытанняў, вельмі цікавы суразмоўца прыйшоў на сустрэчу з жанчынамі. Потым абмяркоўвалі мастацкія працы, якія прынеслі ўдзельнікі кружка, слухалі музыку, чыталі вершы. Усе былі настолькі задаволены, што вырашылі пашырыць кола удзельнікаў мерапрыемстваў і сустракацца часцей.
