У кожным вершы крылы ёсць…
16.10.202411 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі № 5 арганізавалі для навучэнцаў 11 класа сярэдняй школы № 10 творчую сустрэчу з Уладзімірам Мінавічам Мазго – паэтам, празаікам, дзіцячым пісьменнікам, публіцыстам. Назвай для мерапрыемства стаў першы радок цудоўнага верша Уладзіміра Мінавіча “У кожным вершы крылы ёсць…”
Пісьменнік расказаў вучням пра сябе і сваю творчасць, прачытаў некаторыя свае творы. Усе прысутныя ўважліва і зацікаўлена слухалі аўтара. Трэба адзначыць, што многія вершы Уладзіміра Мінавіча былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. Некаторыя з песень школьнікі мелі магчымасць паслухаць падчас сустрэчы. Напрыканцы размовы пісьменнік пажадаў вучням добра вучыцца, чытаць кнігі, ведаць родную мову і гісторыю сваёй краіны, быць духоўна багатымі людзьмі.