Я родам з Беларусі
23.10.2024
18 кастрычніка бібліятэка № 1 імя Л.М.Талстога сумесна з вядомым беларускім пісьменнікам М. Пазняковым прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Я родам з Беларусі”. Мерапрыемства адбылося для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Удзельнікі патрыятычнага дыялогу распавядалі пра сваю малую радзіму, пра шляхі да выбранай прафессіі і ролю бацькоў у сваім жыцці. Міхась Паўлавіч пазнаеміў навучэнцаў з сваімі вядомымі паэтычнымі зборнікамі, у тым ліку, прысвечанымі роднай матулі. На экране паказалі дакументальны фільм пра знакамітага госця. Напрыканцы сустрэчы пісьмннік адказаў на шматлікія пытанні.



