Літаратурна-музычная імпрэза “КАСТРЫЧНІЦКАЯ КАЗКА”
23.10.2024
Мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў сталічнай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога 22 кастрычніка 2024 года. Праводзіў імпрэзу кіраўнік Літартурнага клуба “Экватар”, пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут. Перад прысутнымі выступілі: шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”, пісьменніца і журналістка Інга Вінарская; паэт, празаік, драматург Глеб Ганчароў; пісьменнік, оперны спявак, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Дзмітрый Марозаў; прафесар Белдзяржуніверсітэта, доктар педагагічных і фізіка-матэматычных навук Алег Мельнікаў; паэтка, настаўніца, госця з Салігорска Наталля Макарэвіч; паэт, філосаф, кандыдат філасофскіх навук Ігар Шыршоў; паэт, празаік, публіцыст Юрый Мельнікаў; пісьменніца і журналістка, госця з Гарадзеншчыны Тамара Мазур; паэт, кіраўнік Літаратурнай гасцёўні “Дзясятачка” Міхаіл Баранчык; паэт, празаік, бард Юрась Нераток. На мерапрыемстве прысутнічалі педагогі і навучэнцы Мінскіх каледжаў.
