“Сэрцам адданыя роднай зямлі”
28.06.2022
Шырока і ўрачыста адзначаецца ў нашай краіне Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкі ніколі не застаюцца ў баку ад знакавай падзеі жыцця нашай краіны.
23 чэрвеня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Сэрцам адданыя роднай зямлі”. Павіншавалі ўсіх з гэтым святам танцавальны калектыў “Мірэлла”, дуэт “Грация”, Вольга Гайдучонак, Валянціна Касцевіч і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі канцэрта разам з гледачамі праспявалі песню “Мая Беларусь!”.

