Літаратурная сустрэча
28.10.2024
Cyчacнaя лiтapaтypa Бeлapyci — з’явa нaдзвычaй шмaтгpaннaя i paзнacтaйнaя пa cвaix мacтaцкix кipyнкax, пoшyкax i нaбыткax. Янa бaгaтaя нa яpкiя i caмaбытныя таленты. Творчасць пісьменніцы, журналісткі Алены Брава вядома далёка за межамі нашай краіны.
25 кастрычніка з удзелам выдавецкага дома “Звязда” адбылася літаратурная сустрэча аўтара з чытачамі і наведвальнікамі бібліятэкі № 14 імя. Ф. Багушэвіча. Алена Брава ў сваіх творах заўсёды імкнецца адказаць на пытанне: што адбываецца з чалавекам сёння? Пра што ён думае, што яго ўзвышае, а што наадварот — прызямляе? Адказвая на пытанні чытачоў, аўтар заўважыла, што сур’ёзная літаратура можа быць цікавай і нават захапляльнай, а значыць, запатрабаванай. Добрым і прыемным падарункам для пісьменніцы і чытачоў стала выступленне выкладчыкаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 5 г. Мінска.


