На хвалі паэзіі
11.11.202430 кастрычніка ў літаратурным аб’яднанні “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з двума таленавітымі паэтамі, цікавай парай з горада Ліды Русланам Піваваравым і Святланай Мельнікавай-Піваваравай.
На мерапрыемства завіталі сябры і настаўнікі па паэтычным пяры – Міхась Пазнякоў, Анатоль Аўруцін, Ірына Захарава, Дзмітрый Нілаў.
Прадставіў гасцей Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, а таксама павіншаваў Руслана Піваварава з уступленнем у Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Руслан Анатольевіч нарадзіўся ў горадзе Навамаскоўск, Днепрапятроўскай вобласці УССР – паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, грамадскі дзеяч. Аўтар паэм, апавяданняў, казак і тэатральных п’ес. Асноўны стыль паэтычнай творчасці – рамантызм. З 2018 года жыве ў Рэспубліцы Беларусь.
Арганізатар міжнароднай літаратурнай інтэрнэт-супольнасці «Чертог поэта», шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў «Дорогой вдохновения» і «О, сколько силы в русской речи…». Удзельнік творчага аб’яднання «Роза Поэзы» (Санкт-Пецярбург) і інш.
Творы аўтара перакладзены на 14 моў свету: беларуская, кіргізская, таджыкская, туркменская, украінскія, сербская, англійская, турэцкая, балгарская, бенгальская і інш.
У перакладзе на нямецкую мову таварыствам “Усе фарбы мастацтваў” (Германія) творы паэта апублікаваны ў зборніку вершаў Руслана і Святланы Піваваравых «Перекрёсток судьбы».
Руслан Півавараў не аднойчы выступаў у якасці літаратурнага перакладчыка вядомых замежных паэтаў. Вершы і проза аўтара апублікаваны больш, чым у дваццаці альманахах і калектыўных зборніках, якія выпускаюцца літаратурнымі арганізацыямі Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Сірыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Непала, Індыі і інш.
Мае больш за трыццаць публікацый у беларускіх і замежных часопісах: «Новая Немига литературная» (Беларусь), «Армия и Культура» (Беларусь), «Метаморфозы» (Беларусь), «Оренбургский край» (Расія), «Камертон» (Расія) і інш. Выданы кнігі: зборнік паэм “Беседа” (2023г.) і зборнік філасоўска-духоўнай паэзіі “Свой крест” (2024г.), які выйшаў у выдавецтве “Книжный дом” (Мінск).
Паэт Руслан Півавараў пражывае ў горадзе Ліда. Піша на рускай мове. Вершы – філасоўскага, рэлігіознага, патрыятычнага, грамадскага, любоўнага зместу.
Таксама ўзяў слова вядомы паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык, аглядальнік, рэдактар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолій Юр’евіч Аўруцін, які далучыўся да віншаванняў з уступленнем у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Анатолій Юр’евіч падкрэсліў, што Руслан Півавараў вельмі таленавіты паэт і пажадаў яму далейшых творчых поспехаў.
Святлана Уладзіміраўна Мельнікава-Піваварава нарадзілася ў горадзе Ліда, Беларусь. З’яўляецца членам Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”, членам Мінскага літаратурнага аб’яднання “Полымя”, членам Лідскага літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.
Паэзіяй захапілася яшчэ ў раннія школьныя гады. Публікавалася ў выданнях былога СССР, такіх як «Зорька», «Пионерская правда». Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт акцёрскага майстэрства. Была салісткай эстраднага тэатра песні “Лида-мюзикл”, вядучай актрысай у народным тэатры.У 2011 годзе атрымала Гран-пры ў рэспубліканскім конкурсе «Правовой мир сказки». Твор увайшоў у зборнік казак аб правах чалавека (г.Мінск). Фіналіст літаратурных конкурсаў “Славянская Ліра” (Беларусь) і «Славянские традиции» (Рэспубліка Крым, Расія).Вершы апублікаваны ў сямі міжнародных калектыўных зборніках Беларусі, Германіі, Украіны.У часопісе “Метаморфозы” (Беларусь).У некалькіх нумарах электроннага альманаха «Новый Ковчег» асацыяцыі рускіх паэтаў «Азъ есмь». Падборка вершаў перакладзена на арабскую мову і апублікавана ў часопісе Міністэрства культуры Сірыі “Культурныя масты”.Вершы перакладзены на нямецкую, сербскую і ўкраінскую мовы. Публікуецца ў мясцовым і абласным друку. Выдадзены зборнік вершаў “Люблю… Как много и как мало”. Піша на рускай мове. Як яна сама сказала: яе канёк – вершы пра каханне, пра чалавечыя ўзаемаадносіны, якіх у яе шмат. Але гучалі вершы і на патрыятычную тэму – аб Радзіме, аб прыродзе, аб Вялікай Айчыннай вайне.
Чытачы з вялікім захапленнем слухалі вершы нашых гасцей, задавалі шмат цікавых пытанняў, выказвалі свае пажаданні, а таксама атрымалі кнігі з аўтографамі аўтараў. Час сустрэчы праляцеў незаўважна, але цяпло і сонечны настрой, які падарылі вершы застанецца надоўга.